top of page

Магнус Гедэман – бацька славутага браслаўскага краязнаўцы

Аматарам краязнаўства добра вядома імя Отана Гедэмана, краязнаўцы, даследчыка гісторыі Браслаўшчыны, які пэўны час жыў у Браславе і Друі. Ён пакінуў пасля сябе некалькі грунтоўных прац, дзе асабліва вылучаецца “Гісторыя Браслаўскага павета” (1930 г.).

Яго біяграфія даволі поўна даследавана, а вось пра яго бацькоў, на жаль, выдома мала. Некаторую інфармацыю ўдалося адшукаць ў польскіх крыніицах. А яшчэ, дзякуючы даследванням краязнаўцы Р.Аўчыннікавай, якая доўгі час працавала ў сістэме гідраметеаралагічнай службы Беларусі, з’явілася магчымасць прааналізаваць старонкі біяграфіі бацькі Отана – Магнуса.

Магнус Гедэман нарадзіўся ў годзе ў Даніі. Яго бацьку звалі Отан (дарэчы, у гэтай сям’і была традыцыя хлопчыкаў па чарзе называць Отан і Магнус). М.Гедэман яшчэ на радзіме атрымаў спецыяльнасць агранома і па невядомых прычынах неўзабаве прыехаў на прасторы Расійскай імперыі. У 1877 г. быў прыняты на дзяржаўную службу ў склад Заходняй экспедыцыі па асушэнню балот. Гэта арганізацыя займалася меліярацыяй і асушэннем балот у Паволжжы, Падмаскоўі, на Пскоўшчыне і Палессі. У Беларусі асноўныя працы праводзіліся на вялікім балоце Стаў ля мястэчка Васілевічы. Гедэман з сям’ёй пасяліўся ў Васілевічах. У яго абавязкі ўваходзілі мерапрыемствы па паляпшэнню механічных якасцяў тарфяной глебы з улікам галандскіх метадаў. Пад мэты экспедцыі былі адкрыты метэастанцыі ў Пінску, Васілевічах і другіх населенных пунктах, загадчыкам якіх прызначылі Магнуса Гедэмана. Станцыю абсталявалі з дапамогай Пецярбургскай Галоўнай Фізічнай абсерваторыі, а размяшчалася яна ў садзе мясцовага святара. Згодна тагачасных дакументаў бачна, што яму гэта падабалася і з цягам часу М.Гедэман стаў высокакваліфікаваным спецыялістам-метэаролагам. Ёсць звесткі, што ў яго адсутнасць штодзённыя кліматычныя вымярэнні праводзілі яго жонка і сын (хутчэй за усё старэйшы Отан).

У 1903 г. пасля заканчэння працы экспедыцыі на Палессі М.Гедэман застаўся ў Васілевічах працаваць тэхнікам-гідратэхнікам і адначасова загадчыкам трох метэастанцый. Праз некалькі год ён цяжка захварэў і неўзабаве паехаў лячыцца ў Чэхію, у Карлсбад (сучасны г.Карлавы Вары). Службовыя абавязкі на гэты перыяд выконваў яго сын Отан. Гедэман, нягледзячы на хваробу, быў вельмі строгім выканаўцам назначаемых яму планаў работ і такім жа аккуратным у метэаралагічных назіраннях і апрацоўцы матэрыялаў. Такія ж рысы ён прывіў і свайму старэйшаму сыну. У лістападзе 1912 года Гедэману было прапанавана пайсці са службы на пенсію ў сувязі з наступствамі хваробы. Гедэман згадзіўся з гэтай прапановай, але папрасіў пакінуць яго на працы па вольнаму найму з выкананнем толькі абавязкаў загадчыка метэастанцыямі. За шматгадовую працу яму прадаставілі падвышаную пенсію і ўзнагародзілі ордэнам Святой Ганны 3-й ступені. З гэтага часу Магнус Гедэман жыў у Гомелі, працаваў, стаў вельмі набожным чалавекам. Апошнія звесткі аб ім звязаныя з хадайніцтвам аб эвакуацыі сям’і з нагоды набліжэння фронта першай сусветнай вайны.

Памёр М.Гедэман ва ўзросце 67 гадоў 22 сакавіка 1918 года, пахавалі яго на гомельскіх могілках. Пакуль невядомы далейшы лёс маці Отана – Ядзвігі Андрыеўскай, ураджэнкі Прыдзвінскага края і яго малодшага брата Антона.


Автор блога
Рекомендовано для чтения
Поиск по тэгам
Тегов пока нет.
Следите за "Прямым эфиром"
  • Facebook Basic Black
  • Twitter Basic Black
  • Google+ Basic Black
bottom of page