top of page

Святары Васілеўскія

У канцы 60-х гадоў ХІХ ст. у Браславе з’явілася сям’я Васілеўскіх. І з таго часу, на працягу 70 гадоў запар, два пакаленні — бацька Уладзімір і сын Аляксей, займалі пасаду святароў Браслаўскай царквы.

Паходзілі Васілеўскія з Гродзеншчыны. Уладзімір Антонавіч Васілеўскі нарадзіўся 17 красавіка 1846 г. у сям’і святара. Вучыўся ў Літоўскай духоўнай семінарыі. Цікава, што акрамя духоўных ведаў, ён неблага спасціг медыцыну, асновы сельскай гаспадаркі, вывучыў лацінскую, грэчаскую і нямецкую мовы. Адразу пасля сканчэння вучобы, 2 верасня 1867 г. яго прызначылі на вакантнае месца ў Браслаў, а 19 лютага наступнага года асвяцілі ў сан святара. Яму на той момант было 22 гады. За час працы ў Браслаўскім прыходзе ён заслужыў павагу і аўтарытэт у мясцовага насельніцтва, прычым, не толькі ў праваслаўных, але і ў іншых жыхароў мястэчка — яўрэяў і каталікоў.

Важкая роля Уладзіміра Васілеўскага ў справе будаўніцтва храма. Адразу пасля прыезду ў Браслаў, святар пачынае дабівацца здзяйснення гэтага праекта. Так у 1878 г. была пашырана існуючая невялікая драўляная царква. Святар не адно дзесяцігоддзе дамагаўся выдзялення сродкаў з казны на будаўніцтва і нарэшце паўстаў вялікі храм — ў 1897 г. пабудавана каменная Свята-Успенская царква. Уладзімір Васілеўскі стаў яе першым святаром.

Асобная старонка жыцця У.Васілеўскага — яго актыўная грамадская і асветніцкая дзейнасць. З 1869 г. ён выкладаў у мужчынскім вучылішчы ў Браславе закон Божы, затым у жаночым, а калі адчынілася царкоўна-прыхадская школа, выкладаў і ў ёй. Таксама трэба адзначыць, што адным з ініцыятараў будаўніцтва і адкрыцця ЦПШ быў айцец Уладзімір. З 1883 г. святар выконваў абавязкі наглядальніка па царкоўных школах у Новааляксандраўскім благачыніі. Як адзнака аўтарытэту сярод святароў і прыхажан стала яго прызначэнне благачынным у 1896 г. Гэтую пасаду ён займаў 11 год. Пад дзейсным уплывам святара пры царкве было арганізавана брацтва, адчынена народная чайная Ковенскага папячыцельства аб народнай цвярозасці. Часта святар атрымліваў узнагароды, прычым не толькі царкоўныя, але і дзяржаўныя: набедраннік, скуфью, камілаўку, наперсны крыж, ордэн Ганны 3-й ступені (за пабудову каменнай царквы), ордэн св.Уладзіміра 4-й ступені.

Уладзімір Васілеўскі меў вялікую сям’ю — сямёра дзяцей. Сыны — Уладзімір і Аляксей пайшлі па духоўнай лініі, сталі святарамі, Канстанцін стаў вайскоўцам, дачка Алена выйшла замуж за выкладчыка Віленскага духоўнага вучылішча.

23 жніўня 1912 г. на пасаду святара ў Браслаў, замест бацькі, прызначаецца яго сын Аляксей. Зараз невядома, ці Аляксей хацеў заняць пасаду святара менавіта ў Браславе, ці бацька — Уладзімір жадаў бачыць пасля сябе толькі свайго сына. Таму Уладзімір Васілеўскі выязджае на Гродзеншчыну і становіцца святаром у Цытавянскай царкве замест сына. Але служыў ён нядоўга. Неўзабаве, 10 кастрычніка 1912 г. Уладзімір Васілеўскі ва ўзросце 66 год пайшоў у “заштат”. Ён вярнуўся ў Браслаў дзе памёр 17 сакавіка 1914 г.

Аляксей Уладзіміравіч Васілеўскі нарадзіўся 4 лютага 1876 г. у Браславе. Адукацыю атрымліваў у духоўных установах Вільні, спачатку ў вучылішчы, а пасля ў семінарыі, якую скончыў у 1898 г. Пасля гэтага быў прызначаны святаром у Масалянскую царкву Нараджэння Багародзіцы (недалёка ад Вялікай Бераставіцы, што на Гродзеншчыне), а з 1905-га па 1912-ы год у Цытавянскай царкве. З 23 жніўня 1912 г. і да канца 30-х гадоў Аляксей Васілеўскі служыў у Браслаўскай царкве. Быў протаіерэем, благачынным, меў узнагароды — набедраннік, скуф’ю. Святару, як чалавеку адукаванаму таксама давялося выкладаць у народных вучылішчах і прыходскіх школах. У яго была вялікая сям’я. Амаль усе дзеці, а іх было шасцёра, атрымалі выдатную адукацыю. Сярэдні сын, таксама Аляксей, у гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўляўся кіраўніком антыфашысцкага падполля. Як і бацька, Аляксей Васілеўскі пакінуў пасля сябе добрую памяць сярод людзей, як святар і як чалавек. Памёр айцец Аляксей 17 лістапада 1942 г. і пахаваны на браслаўскіх праваслаўных могілках. Нягледзячы на тое, што прайшоў значны час і сёння прозвішча святароў Васілеўскіх пачуць можна і ад старажылаў-вернікаў і ад больш маладзейшых людзей


Автор блога
Рекомендовано для чтения
Поиск по тэгам
Тегов пока нет.
Следите за "Прямым эфиром"
  • Facebook Basic Black
  • Twitter Basic Black
  • Google+ Basic Black
bottom of page